У Менску прайшла акцыя ў падтрымку льготнага праезду для ветэранаў працы (фота)
Актывісты аргкамітэту Сеньёрскай арганізацыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі працягваюць дамагацца вяртання права на льготны праезд для ветэранаў працы.
22 лістапада яны правялі ў Менску акцыю “За льготны праезд для пенсіянераў”! Падчас яе былі раздадзеныя ўлёткі з інфармацыяй пра кампанію і ініцыятыву, а таксама сабрана 150 подпісаў за вяртанне льготнага праезду.
“У большасці пенсіянераў адна крыніца даходаў – пенсія. І яна далёка не вялікая. Пенсіянеры і так вымушаныя эканоміць на прадуктах, аздараўленні, адпачынку. А адсутнасць льготаў на праезд яшчэ мацней б’е па ветэранах працы, якія з-за дарагога праезду і шматлікіх перасадак вымушаныя радзей наведваць дзяцей і ўнукаў. Не на тым эканоміце, спадары дэпутаты”, – адзначыла лідар Сеньёрскай арганізацыі БХД Наталля Маразевіч.