У 14:00 сельсавет будзе вырашаць лёс прытулку ў вёсцы Аляксандраўка
Міліцыя павезла кіраўніка дабрачыннага прытулку ў вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёна Аляксея Шчадрова ў Васілішкаўскі сельсавет.
У 14:00 чакаецца пасяджэнне сельсавету ў справе прытулку.
Нагадаем, што ўлады не першы год спрабуюць зачыніць прытулак, арганізаваны Аляксеем Шчадровым. Апошняя хвала супраць яго ўзнялася пасля заканчэння “прэзідэнцкіх выбараў”.