Прадстаўнікі БХД сустрэлі ў Менску Святлану Алексіевіч
Прадстаўнікі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі разам з адказным сакратаром аргкамітэту БХД Дзянісам Садоўскім 15 снежня сустрэлі ў Нацыянальным аэрапорце “Менск” беларускую лаўрэатку Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлану Алексіевіч.
“Нягледзячы на ігнараванне з боку беларускіх уладаў, вельмі добра, што беларусы годна і цёпла сустрэлі Святлану Алексіевіч. Нобелеўская прэмія спадарыні Алексіевіч – гэта важная падзея для ўсёй Беларусі”, – адзначыў Дзяніс Садоўскі.