У Віцебску праходзяць сустрэчы з чыноўнікамі па пытаннях якасці медыцыны
15 снежня сябры ініцыятывы “За якасную медыцыну ў Віцебску” перадалі ў гарадскі Савет дэпутатаў каля 1000 подпісаў пад калектыўным зваротам ды запісаліся на прыём па пытаннях якасці медыцынскага абслугоўвання ў абласным цэнтры да старшыні савету Уладзіміра Бялевіча. Прыём адбудзецца 12 студзеня.
Таксама 16 снежня актывісты сустрэнуцца з намеснікам старшыні Віцебскага гарвыканкаму Пятром Падгурскім па тых жа пытаннях, паведаміла каардынатар аргкамітэту БХД у Віцебску Таццяна Севярынец.
Нагадаем, што ініцыятыва “За якасную медыцыну ў Віцебску” завяршыла свой чарговы этап у змаганні за павышэнне якасці медабслугоўвання і перайшла да кантактаў з чыноўнікамі. Усяго за час дзеяння ініцыятывы сабрана больш за 7000 подпісаў, распаўсюджана больш за 20000 экземпляраў друкаванай прадукцыі, далучана да ініцыятывы 30 чалавек, шэраг з якіх сталі сябрамі БХД, а база прыхільнікаў узрасла больш чым на 1000 чалавек. Улады вымушаны рэагаваць на калектыўныя звароты, у горадзе і вобласці нашмат падвысілася ўвага да медыцынскіх праблем, некаторыя праблемы ўжо вырашаюцца.