Павел Севярынец прадставіў БХД на міжпартыйных кансультацыях у Літоўскім Сойме
Сустаршыня БХД Павел Севярынец узяў удзел у міжпартыйных кансультацыях, якія прайшлі 18 снежня ў Літоўскім Сойме.
Штогод парламенцкія партыі Літоўскай рэспублікі і дэмакратычныя партыі Беларусі праводзяць нараду адносна палітычнага становішча і супрацы ў рэгіёне.
Літоўскі бок на нарадзе прадстаўлялі лідар апазіцыі, былы прэм’ер Літвы Андрус Кубілюс, былы міністр замежных справаў Аўдронюс Ажубаліс, дэпутаты Сойму Бенедыктас Ёдка, Эмануэліс Зінгерыс і іншыя, з беларускага боку прысутнічалі таксама Анатоль Лябедзька, Ірына Вештард, Сяргей Калякін і іншыя.
Былі абмеркаваныя пытанні узаемнай супрацы, становішча ў рэгіёне, эканамічная сітуацыя, пытанні энергетыкі, правоў чалавека і магчымасці рэформаў у Беларусі.