У Наваполацку праходзіць другі этап кампаніі “За якасную медыцыну” (фота)
У Наваполацку праходзіць другі этап кампаніі “За якасную медыцыну”. За тры дні было сабрана больш за 150 подпісаў, таксама ў горадзе былі распаўсюджаны інфармацыйныя матэрыялы кампаніі БХД “За якасную медыцыну”.
“Людзі ахвотна ставяць подпісы, ім сапраўды патрэбна гэтая паліклініка, за якую мы збіраем подпісы”, – адзначыў каардынатар БХД па Наваполацку Андрэй Гайдукоў.