У Менску Дзед Мароз і казачныя персанажы патрабавалі льготнага праезду для пенсіянераў (фота)
Чарговае падаражанне праезду ў грамадскім транспарце занепакоіла беларускіх пенсіянераў з Сёньёрскай арганізацыі аргкамітэту па стварэнні партыі БХД.
Не дагрукаўшыся ў гэтым годзе да чыноўнікаў, яны падчас збору подпісаў пад калектыўным зваротам “За ільготны праезд для ветэранаў працы (пенсіянераў)” вырашылі звярнуцца па дапамогу да казачных персанажаў.
“Можа, яны бліжэй да “Дзеда Мароза”, можа, іх голас будзе пачуты. Бо абмяркоўваецца толькі павышэнне пенсійнага ўзросту, а пра павышэнне пенсій і размовы няма”, – адзначыла лідар Сеньёрскай арганізацыі БХД Наталля Маразевіч.