Бабруйскія актывісты павіншавалі вязняў з Новым годам (фота)
У Бабруйску 30 снежня адбылося пасяджэнне мясцовай Рады дэмакратычных сілаў, на якім былі падведзеныя вынікі 2015 года, абмеркаваныя планы на 2016 год, а таксама вырашана павіншаваць з Новым годам вядомых вязняў – лідараў праваабарончай “Платформы” Андрэя Бандарэнку і Міхася Жамчужнага, шматдзетную маці Ірыну Моцную.
Таксама выступіў былы палітвязень, сябар БХД Яўген Васьковіч, які распавёў пра важнасць лістоў для вязняў, якія іх абнадзейваюць, падтрымліваюць і натхняюць.
Пасля пасяджэння віншавальныя паштоўкі былі дасланыя вязням, паведаміла каардынатар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Таісія Кабанчук.