Актывісты БХД Маладэчна распачалі кампанію “У абарону жыцця” (фота)
У межах кампаніі “У абарону жыцця”, ініцыяванай Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыяй, сябры аргкамітэту пачалі збор подпісаў у падтрымку прапановаў па змяненні заканадаўства з мэтай спынення практыкі абортаў.
“Першы этап кампаніі “У абарону жыцця”, у выніку якога былі адмененыя амаль ўсе сацыяльныя паказчыкі для абортаў, лекары атрымалі права на адмову ад правядзення аборту, установы аховы здароўя абавязалі праводзіць перадабортнае псіхалагічнае кансультаванне – сапраўднае дасягненне Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”, –адзначыў каардынатар БХД па Менскай вобласці Павел Пракаповіч.
“Выразна адчуваем, наколькі важна і адказна тое, што мы робім. Нават адзінае змененае рашэнне будучай маці, адзінае ўратаванае жыццё напоўніць безумоўным сэнсам нашу працу”, – дадаў каардынатар БХД у Маладэчне Раман Ганчароў.
Нагадаем, Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя на ўстаноўчым з’ездзе 12 снежня пастанавіла вызначыць абарону жыцця як адну з прыярытэтных і найважнейшых задач дзейнасці партыі. У сувязі з гэтым у 2016 годзе вырашана распачаць другі этап нацыянальнай кампаніі “У абарону жыцця”.