Актывіст БХД, прадпрымальнік Віталь Стаўровіч аштрафаваны за акцыю пратэсту ля Вярхоўнага суда
12 лютага Суд Маскоўскага раёна Мінска аштрафаваў індывідуальнага прадпрымальніка, сябра БХД Віталя Стаўровіча за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту ля Вярхоўнага суда, якая адбылася 30 студзеня.
Суддзя Казак В.В., які за апошні месяц зацвердзіў прысуды многім удзельнікам акцыяў, пакараў Віталя Стаўровіча штрафам у памеры 15 базавых велічыняў.
– Акцыя была выключна мірная, – сказаў у каментары прэс-службе БХД Віталь Стаўровіч, – нам, прадпрымальнікам, і так не даюць працаваць, да таго ж у мяне дзіця на руках, а тут яшчэ душаць штрафамі. Беззаконне.
Нагадаем, акцыя ў падтрымку правоў чалавека адбылася ля Вярхоўнага суда ў Мінску 30 студзеня, на Віталя Стаўровіча быў складзены пратакол “за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі”.