Павел Севярынец выступіў на акцыі прадпрымальнікаў (фота)
Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Павал Севярынец выступіў 22 лютага на акцыі прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
Сустаршыня БХД заклікаў да салідарнасці, агучыў патрабаванне адстаўкі прэм’ера Кабякова і недаверу Лукашэнку, а таксама запрасіў прадпрымальнікаў на паседжанне Камітэта Выратавання Прадпрымальніцтва, якое пройдзе ў Менску 25 лютага а 14.00 на Чарнышэўскага, 3.
Падчас акцыі ўлады спачатку спрабавалі нацкаваць на мітынгоўцаў прыбіральшчыкаў, а потым узнік канфлікт паміж міліцыяй і пратэстоўцамі. Праваахоўнікі паспрабавалі прарвацца да Анатоля Лябедзькі, які прамаўляў у мегафон, адабраць рупар і скласці пратакол на яго і тых, хто трымаў плакаты.
Аднак іншыя ўдзельнікі, акцыі, у тым ліку і Павел Севярынец з крыкамі «Ганьба!» ўзялі Лябедзьку ў шчыльнае кола. Людзям у пагонах давялося адступіць. Што праўда, адзін з іх пазней прабіўся да палітыка з тыльнага боку.
Па матэрыялах “Еўрарадыё” і “Белсат”