Беларускія хрысціянскія дэмакраты – супраць новых «жыровак»
[/center]
Бабруйскі аргкамітэт па стварэнні партыі БХД выступіў з ініцыятывай калектыўнага звароту беларусаў у «вышэйшыя інстанцыі». Нагодай для звароту стаў імклівы рост тарыфаў на паслугі ЖКГ з пачатку бягучага года. Лічбы ў «жыроўках» павялічыліся на 20-70%.
У тэксце дакумента, пад якім падпісваюцца бабруйчане, гаворыцца, што грамадзяне нашай дзяржавы «абураныя велізарным павелічэннем плацяжоў, адсутнасцю якаснага жыллёва-камунальнага абслугоўвання, несвоечасовым капітальнымі рамонтамі і іншымі структурнымі недапрацоўкамі ў гэтай сферы».
Падпісанты патрабуюць унесці змяненняў ва ўказ прэзідэнта № 535 “Аб прадастаўленні жыллёва-камунальных паслуг». На іх думку, у сур’ёзнай дапрацоўцы трэба падвергнуць пункт, які абвяшчае, што выдаткі па ўтрымаанні дапаможных памяшканняў, працы абсталявання, тэхнічнаму абслугоўваюць ліфта і г.д. пакрываюцца зыходзячы з агульнай плошчы жылых памяшканняў, у якіх зарэгістраваныя грамадзяне. Хрысціянскія дэмакраты прапануюць разлічваць пакрыццё выдаткаў зыходзячы з колькасці грамадзян, зарэгістраваных па месцы жыхарства.
Акрамя таго, аўтары звароту звяртаюць увагу на тое, што неабходна павялічваць удзел грамадскасці ў распрацоўцы мер эканоміі. Мер па зніжэнні кошту паслуг ЖКГ. Зніжэнне кошту і павышэння якасці ЖКП, а таксама – змяншэнне спажывання энергіі (і, як вынік, – замарожванне тарыфаў на ЖКП), – вось да чаго трэба імкнуцца.
Дабіцца паляпшэнняў у структуры кіравання ЖКГ, як мяркуюць падпісанты, магчыма шляхам «скарачэння шматлікага апарата чыноўнікаў – з устараненнем разнастайных аддзелаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі пры абл-, гар-, райвыканкамах».
Падпісныя лісты будуць накіраваны ў Савет міністраў РБ, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Адміністрацыю прэзідэнта і Бабруйскі гарвыканкам.