У Менску прайшоў семінар па ідэалогіі хрысціянскай дэмакратыі
У Менску 28 лютага прайшоў семінар па ідэалогіі хрысціянскай дэмакратыі, які правялі аналітык “Інстытута дэмакратыі і сацыяльнага рынку для Беларусі і Усходняй Еўропы” Зміцер Кухлей і кіраўнік Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова.
Таксама адбылася прэзентацыя для хрысціянска-дэмакратычных актывістаў пакета рэформаў «Урад для народа”, які быў распрацаваны Інстытутам па замове БХД. Удзел у прэзентацыі ўзялі распрацоўшчыкі некаторых праектаў рэформаў: былы старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч, былы суддзя Канстытуцыйнага суду Беларусі Міхаіл Пастухоў, аўтар ідэі Балта-Чарнаморскага нафтавага калектара Станіслаў Гусак.
Апроч таго, былі абмеркаваныя планы БХД на 2016 год, абмеркаваная падрыхтоўка да парламенцкай кампаніі.