Гомельскія сябры БХД змагаюцца з чыноўнікамі, якія сапсавалі адную з цэнтральных вуліцаў гораду (відэа)
На задуму чыноўнікаў, у Гомлі рэканструявалі гістарычную вуліцу Кірава. Аднак ацэнка жыхароў гораду, хутчэй, адмоўная. Вуліцу перарабілі гэтак, што яна сталася не прыдатнаю не толькі для пешаходаў, але і для аўтатранспарту. Сотні скаргаў, дзве петыцыі ў інтэрнэце і збіранне подпісаў за вяртанне ранейшага выгляду вуліцы не бянтэжаць кіраўнікоў гораду. А ўсё таму, што толькі яны адныя без усялякага грамадскага абмеркавання прымалі ўсе пастановы пра змены на вуліцы.
“Гэтая рэканструкцыя не задавальняе, перадусім, жыхароў гэтага мікрараёну. І ўзнікла ініцыятыва вярнуць вуліцы Кірава першапачатковы стан”, – адзначыў каардынатар аргкамітэту БХД у Гомельскай вобласці Аляксандр Шарыпаў.
Падрабязнасці ў відэасюжэце тэлеканалу “Белсат”