У Маладэчне патрабуюць спыніць пераслед Алесі Садоўскай
У Маладэчне адбылася сустрэча прадстаўнікоў БХД, Руху за свабоду, АГП, БНФ, БСДП(Г), кампаніі “Наш Дом” і ПЦ “Вясна”, на якой абмеркавалі сітуацыю з актывісткай “Нашага дому” Алесяй Садоўскай, якую за спробу дамагчыся ад міліцыянтаў выканання іх службовых абавязкаў спачатку збілі, а затым пазбавілі дачкі і прысудзілі да прымусовага псіхіятрычнага лячэння.
Удзельнікі сустрэчы падрыхтавалі зварот да Генеральнага пракурора Беларусі ў справе Алесі Садоўскай, паведаміў каардынатар аргкамітэту БХД у Менскай вобласці Павел Пракаповіч. У звароце патрабуецца спыніць пераслед Алесі Садоўскай, аднавіць яе ў правах і прыняць меры да парушальнікаў закону з Маладзечанскага РУУС.
Да звароту можна далучыцца ў Маладэчна па тэлефоне 8-044-7923688 (Алесь Капуцкі) і ў Менску па нумары 8-029-2867953 (Павел Пракаповіч). Таксама зварот можна спампаваць тут Alesya-Sadouskaya1-1.doc, альбо атрымаць у электронным выглядзе, звярнуўшыся па адрасе: [email protected].