У Магілёве БХД будзе дамагацца будаўніцтва новай паліклінікі, МХД – правядуць моладзевыя акцыі (фота)
З паседжання штабу кампаніі “За якасную медыцыну” пачаўся ў Магілёве яе чарговы этап. На гэты раз сябры БХД паставілі мэтай дамагчыся пабудовы жыццёва неабходнай паліклінікі ў новым мікрараёне “Спадарожнік”.
Удзельнікі размеркавалі абавязкі, вызначалі накірункі дзейнасці. Падчас падрыхтоўкі чарговага этапу да Хрысціянскіх Дэмакратаў Магілёва далучыліся два новых сябра, адзначыў каардынатар БХД у Магілёве Алег Аксёнаў.
Таксама былі вызначаныя кампаніі на бліжэйшы месяц, метады і спосабы працы па іх на пасяджэнні рады Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Магілёва. Запланаваныя дзве акцыі. Удзельнікі пасяджэння таксама вырашылі падтрымаць лідара магілёўскіх МХД Андрэя Бодзілева падчас мясцовай кампаніі.