У Оршы пратэстуюць супраць чарговага спынення будаўніцтва бальніцы
Аргкамітэт па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя падаў заяўку ў Аршанскі райвыканкам на правядзенне пікета па пытаннях медыцыны. Повадам для пікета стала чарговае спыненне будаўніцтва новага корпусу бальніцы Сямашка. Акрамя таго, медыцына становіцца ўсё больш платнай для пацыентаў, а якасць паслугаў амаль не расце.
Праз пікет Хрысціянскія дэмакраты хочуць прыцягнуць да праблемы ўвагу жыхароў горада і нагадаць уладаў, што варта выконваць тыя абавязкі якія самі на сябе ўсклалі.
Праўда, хутчэй за ўсё ўлады пікет не дазволяць – за апошнія гадоў 16 у горадзе ўлады не дазволілі ніводнага пікета, акрамя перадвыбарчых, якія па закону не могуць быць забаронены.