Дэмакратычныя актывісты Бабруйска падалі заяўкі на пікеты за якасную медыцыну (фота)
Дэмакратычныя актывісты Бабруйску падалі на 6 красавіка заяўкі на пікеты за якасную медыцыну. Пра гэта паведаміла Магілёўскі абласны каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Таісія Кабанчук.
Заяўкі падалі Таісія Кабанчук, Арсень Чыгір і Аляксандра Сьянава (БХД), Валянціна Глухава (АГП) і Леанід Чугураў (Справядлівы свет).
Напярэдадні Леаніда Чугурава, як таго, чыё імя стаіць першым у калектыўным звароце бабруйчанаў да міністра аховы здароўя, выклікалі на размову да галоўнага ўрача горада. “Абмяркоўвалі платную і бясплатную медыцыну. Галоўурач заверыў, што ўся медыцына ў нас бясплатная. Але калі хочаш, каб цябе лекавалі лепш, то можаш заплаціць. Больш нічога сур’ёзнага ён мне не змог адказаць”, – адзначыў у каментары прэсавай службу БХД актывіст “Справядлівага свету”.