Павел Севярынец аштрафаваны на 10,5 мільёнаў за акцыю 28 лютага
Учора, 24 сакавіка сустаршыня БХД Павел Севярынец быў завочна асуджаны суддзёй Цэнтральнага раёна Менску Рак Т. В. за ўдзел і арганізацыю акцыі 28 лютага на Кастрычніцкай плошчы.
– Суд цалкам ператвораны ў фікцыю, – сказаў у інтэрвію прэс-службе БХД Павел Севярынец, – і суддзі, і так званыя “сведкі” выдатна усведамляюць,што робяць беззаконне. Што цікава, гэта падаецца як “змякчэнне рэпрэсіяў”. Нішто сабе змякчэнне – учора 17 прысудаў, сёння яшчэ 10!
Нагадаем, 28 лютага Павел Севярынец выступіў на акцыі індывідуальных прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы.