Хрысціянскія дэмакраты на вуліцах Віцебска збіралі подпісы і распавядалі пра БХД (фота)
Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, віцебскія лідары БХД Таццяна Севярынец і Алена Шабуня разам з іншымі актывістамі аргкамітэту 27 сакавіка правялі на вуліцах Віцебска збор подпісаў у падтрымку будаўніцтва паліклінікі і распавядалі пра хрысціянскую дэмакратыю.
“Будаўніцтва было замарожанае некалькі месяцаў таму. Па негалоснай інфармацыі, атрыманай ад будаўнікоў, зараз на працяг будоўлі выдзелена толькі 300 млн рублёў. У гэты ж самы час, згодна з абвешчаным тэндарам, у Віцебскім выканкаме рэканструююць дзверы чацвёртага паверха за 200 млн”, – паведаміў Віталь Рымашэўскі.