У Вярхоўны суд падалі скаргу на нерэгістрацыю БХД
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя падала скаргу ў Вярхоўны суд на нерэгістрацыю Партыі БХД.
“Мы абсалютна не спадзяемся на справядлівы разгляд скаргі, бо нас не рэгістравалі ўжо больш за 20 разоў. Зразумела, што рашэнне аб рэгістрацыі ці нерэгістрацыі БХД з’яўляецца палітычным і прымаецца на самым версе, і супраць яго чыноўнікі і суддзі ісці не наважваюцца. Але, каб паказаць сваю нязгоду і палітычныя матывы нерэгістрацыі БХД, мы падаем скаргу”, – адзначыў адказны сакратар аргкамітэту Партыі Дзяніс Садоўскі.
“Разам з тым мы перакананыя, што Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя ў Беларусі будзе зарэгістраваная, не пры гэтай, дык пры наступнай уладзе”, – падкрэсліў ён.