Запрашаем прыняць удзел у абмеркаванні ўздзеяння на экалогію будучага свінакомплекса ў Маладзечанскім раёне
Запрашаем прыняць удзел у грамадскім абмеркаванні Справаздачы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе будучага свінакомплекса ля в. Соўлава Маладзечанскага раёна.
Сустрэча адбудзецца 1 красавіка 2016 года а 18.00 у будынку Гарадзілаўскага сельсавета па адрасе: Мінская вобл., Маладзечанскі раён, аграгарадок Бярэзінскае, вул.Кастрычніцкая, 30.
Калі ласка, прыязджайце выказаць свае заўвагі і пазіцыю.
Нагадаем, на думку грамадства і незалежных эколагаў, будучы свінакомплекс ля вёскі Соўлава на 100 тысяч галоў у год з’яўляецца рэальнай пагрозай для прыроды і жыхароў рэгіёна.
Замовіць месца ў машыне з Маладэчна можна па тэлефоне: 8-029-286-79-53.
З тэкстам новай, дапрацаванай і папраўленай Справаздачы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе можна азнаёміцца тут: http://www.volozhin.gov.by/file/26022016.pdf