У Гродне абмеркавалі планы па зборы подпiсаў за вырашэнне мясцовых праблемаў
30 сакавіка ў Гродне на сустрэчы сябраў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі абмеркавалі планы па зборы подпiсаў за вырашэнне праблемаў, якія існуюць у горадзе і раёне.
А на сустрэчы 23 сакавіка прайшла вечарына, прысвечаная святкаванню Дню Волі. Удзел у ёй узялі 25 чалавек, быў арганізаваны салодкі стол.
На святочнай сустрэчы таксама абмяркоўваліся пытанні, звязаныя са зборам подпісаў.