6 красавіка а 18:00 – вечарына салідарнасці з Алесяй Садоўскай і Ірынай Моцнай
У сераду 6 красавіка ў Менску па адрасе Чарнышэўскага, 3а пройдзе вечарына салідарнасці з дзвюма жанчынамі, у якіх адабралі дзяцей і змясцілі пад варту. Шматдзетную і прыёмную маці Ірыну Моцную па сфабрыкаваным абвінавачанні пасадзілі ў турму (пра гэта шырока пісалі СМІ), а актывістка грамадскага руху Алеся Садоўская пасля канфлікту з супрацоўнікам міліцыі апынулася ў псіхіятрычным шпіталі “Навінкі”.
Абедзьве жанчыны маюць патрэбу ў дапамозе. Падчас вечарыны салідарнасці будзе арганізаваны збор сродкаў, літаратуры і рэчаў, якія можна перадаваць Ірыне Моцнай і Алесі Садоўскай.
Пачатак вечарыны – а 18.00.
Запрашаем зацікаўленых і журналістаў.