Віцебскія сябры БХД вымусяць дэпутата трымаць адказ перад выбаршчыкамі
Нарэшце, віцебскім актывістам кампаніі “За якасную медыцыну для ўсіх” удалося запісацца на прыём да дэпутата Палаты прадстаўнікоў па Віцебскай-Чкалаўскай акрузе №18 Міхаіла Волкава. Да таго ў сакавіку тэлефон яго прыёмнай у Віцебску аніяк не адказваў. а зараз дэпутат на сесіі. Будзе напрыканцы красавіка ў родным горадзе.
“Мы пералічылі памочніцы пытанні, па якіх хацелі б правесці з Волкавым размову: даўгабуды паліклінікі на Поўдні-7, паліклінічнага комплексу ў Білева, адсутнасць дзіцячых садкоў у м-нах Білева, медцэнтр, школы ў Білева, стан дваравых дарог у акрузе. Яшчэ адно важнае: што ўдалося здзейсніць з праграмы, з якой ішоў Волкаў на выбары 2012 года? Памочніца спрабавала “адбіцца”, маўляў, што я не пражываю на гэтай акрузе, а па пералічаных пытаннях у дэпутата стос заяў, што ён іх добра ведае”, – адзначыла каардынатар БХД Таццяна Севярынец.
Тым лепш, падкрэсліла яна, не прыйдзецца ўводзіць у курс.