Улады Віцебску супраць прыцягнення ўвагі гараджан да праблем якасці медыцыны
Будучая прамоўца БХД падчас парламенцкай кампаніі Алена Шабуня атрымала адказ з адміністрацыі Чыгуначнага раёна Віцебска на заяўку аб правядзенні пікета 8 красавіка.
На пікеце планавалася прыцягнуць увагу жыхароў Віцебска да праблем якасці медыцынскага абслугоўвання, якія з’яўляюцца вельмі важнымі для абласнога цэнтра.
Нагадаем, што кампанія “За якасную медыцыну ў Віцебску для ўсіх” аргкамітэту Партыі БХД доўжыцца ўжо амаль 2 гады. Ёсць канкрэтныя дасягненні, але засталося яшчэ шмат нявырашаных пытанняў. У горадзе распачаты і ідзе 4-ы этап кампаніі.