У Наваполацку правялі міні-трэнінг па прынцыпах хрысціянскай дэмакратыі
Аргкамітэт Партыі БХД Наваполацка правёў міні-трэнінг для моладзі «Асновы палітычнага арыентавання».
Тэма апынулася досыць актуальнай і цікавай, моладзі распавялі пра асноўныя палітычныя канцэпцыі ды пра прынцыпы хрысціянскай дэмакратыі. Пасля правялі інтэлектуальную гульню.
“Прайшло досыць цікава”, – адзначыў каардынатар БХД па Наваполацку Андрэй Гайдукоў.