На вуліцах Воршы збіралі подпісы ў абарону беларусаў ад алкагалізму (фота)
Сябры БХД з Воршы разам з прадстаўнікамі кіраўніцтва аргкамітэту Дзянісам Садоўскім і Вольгай Кавальковай правялі ў межах кампаніі “Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю” збор подпісаў у падтрымку кампаніі.
Як пракаментаваў каардынатар БХД у Воршы Яўген Анішчанка, алкагалізм з’яўляецца вельмі вялікай праблемай у Беларусі.
“Па гэтым паказчыку наша краіна займае вядучыя пазіцыі ў свеце. І каб спыніць гэта, каб уратаваць народ і краіну, трэба ўжо сёння прымаць меры па абмежаванні продажу алкаголю”, – паведаміў ён прэсавай службе БХД.