У Магілёве МХД дамагліся вырашэння пытання небяспечнага пешаходнага пераходу
Актывісты Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Магілёва атрымалі адказ з ДАІ на калектыўны зварот, пад якім яны збіралі подпісы гараджан, за вырашэнне праблемы небяспечнага пешаходнага пераходу каля Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.
Пешаходны пераход на тратуарнай яго часткі быў цалкам закрыты аўтамабілямі, мінакам прыходзілася ў чаканні зялёнага сігналу святлафора стаяць амаль на праезнай часткі, што стварала небяспеку для жыцця і здароўя грамадзян.
“Быў атрыманы адказ аб тым, што праведзеныя неабходныя мерапрыемствы, парушальнікі пакараныя. На дадзены момант, сапраўды, тратуарная частка пешаходнага пераходу вольная ад аўтамабіляў”, – паведаміў прэс-службе БХД лідар МХД Магілёва Андрэй Бодзілеў.
Таксама сабраныя подпісы пад зваротам да ўладаў горада ўсталяваць загароды, якія перашкаджаюць паркоўцы аўтамабіляў, каб у далейшым такія прэцэдэнты на гэтым пешаходным пераходзе не ўзнікалі.