Бабруйскія актывісты спусцілі на ваду Бярэзіны Чарнобыльскі вянок памяці (фота)
25 красавіка сябры Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і прадстаўнікі Бабруйскай дэмакратычнай рады ўшанавалі памяць ахвяр Чарнобыльскай катастрофы.
Малітвай і хвілінай маўчання памянуўшы чарнобыльскіх ліквідатараў, актывісты спусцілі на ваду Бярэзіны Чарнобыльскі вянок памяці, паведаміла каардынатар аргкамітэту БХД Таісія Кабанчук.
26 красавіка бабруйскія актывісты збіраюцца ўзяць удзел у “Чарнобыльскім шляху” ў Мінску.