“Дуэль”. Ці правільна караць беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць за мяжой? (Відэа)
Прэзідэнт 22 красавіка падпісаў папраўкі ў Крымінальны кодэкс, паводле якіх за ўдзел ва ўзброеным канфлікце за мяжой беларусам будзе пагражаць крымінальная адказнасць – да 5 гадоў пазбаўлення волі. Цяпер неабавязкова быць наймітам, гэта значыць ваяваць з карыслівых меркаванняў, каб быць пакараным на радзіме. Ці справядліва гэта? Такое пытанне мы задамо ўдзельнікам чарговага «Двубою».
Не згодны з беларускімі ўладамі ў тым, што добраахвотнікі, як і найміты, заслугоўваюць пакарання, апазіцыйны палітык, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец.
Апанаваць яму будзе намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі, у мінулым – афіцэр міліцыі, кіраўнік Фрунзенскага РУУС, Алег Гайдукевіч.
Падчас і пасля перадачы вы зможаце галасаваць за таго з «дуэлянтаў», хто здасца вам больш пераканаўчым.