МХД Магілёва патрабуюць абараніць Палыковіцкую Крыніцу
Маладыя хрысціянскія дэмакраты Магілёва накіравалі ў аблвыканкам подпісы, сабраныя пад калектыўным зваротам грамадзян у абарону Палыковіцкай Крыніцы, паведаміў лідар МХД Магілёва Андрэй Бодзілеў.
Палыковіцкая Крыніца з’яўляецца ўнікальнай крыніцай ключавой вады і помнікам прыроды рэспубліканскага значэння. Побач з ёй знаходзіцца катэджны пасёлак.
Каналізацыйныя сцёкі з катэджаў, бруд з аўтамабіляў, а таксама тое, што тэрыторыя побач з крыніцай захламленая смеццем, істотна пагаршаюць якасць вады і не спрыяюць захаванню крыніцы.
У заяве прапанаваны шэраг мер, прыняцце якіх будзе спрыяць нармалізацыі сітуацыі.