Дзяніс Садоўскі: Падтрымка дзяржавай сем’яў больш нагадвае папулізм (відэа)
Сітуацыя з падтрымкай дзяржавай беларускіх сем’яў нагадвае больш папулізм, чым рэальную дапамогу. Пра гэта ў эфіры тэлеканала “Белсат” з нагоды Дня абароны дзяцей заявіў адказны сакратар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Дзяніс Садоўскі.
“Беларускія сем’і – гэта, безумоўна, частка грамадства. І праблемы, з якімі сутыкаецца кожны грамадзянін, у сем’ях павялічваюцца ў некалькі разоў. І першая праблема – гэта праблема эканамічнага характару”, – адзначыў ён.
Цалкам глядзець выступ Дзяніса Садоўскага можна тут: