У чацвер акцыя салідарнасці з Эдуардам Пальчысам
23 чэрвеня ў чацвер з 19:00 да 20:00 прапануецца правесці акцыю салідарнасці з Эдуардам Пальчысам – без плакатаў ці сцягоў сустрэцца ля Галоўпаштамта (праспект Незалежнасці 10) і зрабіць простае дзеяньне: падпісаць паштоўкі салідарнасці Эдуарду Пальчысу.
“Паштоўкі з адрасам і нават налепленымі маркамі будуць загадзя падрыхтаваныя – можаце проста дапісаць “Джон, трымайся!”, паставіць свой подпіс – і гэта будзе ўжо наша агульная вялікая справа. Можаце прыносіць свае лісты, загадзя напісаныя, і дасылаць іх разам зь іншымі. А можна напісаць ліст у хаце/партыйным офісе, сфоткаць яго – і выкласьці ў сацыяльныя сеткі з ужо існуючым ў фб хэштэгам #freejhonsilver”, – заклікае Зміцер Дашкевіч.
Адрэса для ліставання: 222160, Мінская вобласць, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, турма №8. Пальчысу Эдуарду.