Магілёўскія сябры БХД сабралі подпісы грамадзян за ўключэнне ў абласны выбаркам
Магілёўскія сябры аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” 24 чэрвеня падалі падпісныя аркушы на ўключэнне сваіх кандыдатаў ў абласную выбарчую камісію.
Пра гэта прэсавай службе БХД паведаміў магілёўскі гарадскі каардынатар аргкамітэту Алег Аксёнаў.
“Ні ў каго не ўзнікае сумненняў на конт таго, што нашы сябры не будуць уключаны ў склад камісій. Але ж каб пераканаць у гэтым грамадзян, мы вылучаем сваіх кандыдатаў”, – адзначыў ён.