Таццяна Севярынец: я ўдзельнічаю ў кампаніі, каб вырашыць праблемы Білева (+ расклад пікетаў)
У сераду, 6 ліпеня, у Віцебску распачаліся пікеты прамоўцы аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Таццяны Севярынец.
“Я хачу дамагчыся, каб у маім любімым мікрараёне Білева-2 пабудавалі паліклініку, школу, даўным-даўно абяцаныя. Каб дабудавалі дзіцячы садок. А таксама, каб дабудавалі на Поўдні-7 паліклініку, якую ўжо некалькі разоў закідалі, але мы зноў дамагаліся, каб будаўніцтва было адноўленае. Але зноўку яна закінутая”, – адзначыла ў каментары прэс-службе БХД віцебскі каардынатар аргкамітэту.
Яна паведаміла, што па выніках мінулых кампаній у горадзе ўлады абяцалі ў чацвёртым квартале гэтага году ўзнавіць будаўніцтва дзіцячага садку, у трэцім квартале – школы, а ў верасні – дабудаваць паліклініку. “Але такіх абяцанняў мы атрымлівалі вельмі шмат, таму зараз звяртаемся ў кантралюючыя органы, каб іх, нарэшце, ужо выканалі”, – падкрэсліла Таццяна Севярынец.
Подпісы ў падтрымку вырашэння гэтых праблем актыўна збіраюцца падчас парламенцкай кампаніі. Таксама сярод мэтаў удзелу – пошук назіральнікаў і новых прыхільнікаў БХД. Некаторых людзей ужо знайсці атрымалася. “Так што, я спадзяюся, што кампанія будзе вельмі паспяховай у гэтым сэнсе”,- дадала каардынатар.
Расклад пікетаў
08.07.2016 16-00-19-00 Віцебск, вул. Чкалава, кр. “Грын”
08.07.2016 16-00-20-00 вул. Багатырова, 28
09.07. 2016 11-00 – 19-00 Вул. Багатырова, 22
10.07.2016 11-00- 19-00 Вул. ген. Іваноўскага, 4
13.07.2016 17-00-20-00 Вул. Багатырова, 28
16.07.2016 16-00-20-00 Пр. Перамогі, 7
17.07.2016 18-00-20-00 Вул. Пятруся Броўкі. 26
17.07.2016 18-00- 20-00 Вул. Воінаў- Інтэрнацыяналістаў, 22
19.07.2016 18-00-20-00 Пр. Маскоўскі, 47
22.07.2016 16-00-20-00 Пр. Перамогі, 7
23.07.2016 11-00-19-00 Пр. Маскоўскі, 47
24.07.2016 11-00-19-00 пр. Перамогі, 7
26.07 2016 17-00-20-00 Пр. Маскоўскі, 99
28.07.2016 17-00-20-00 Пр. Перамогі,7
29.07.2016 11-00-20-00 Вул. Чкалава, 30
30.07.2016 11-00-20-00 Вул. Чкалава,30