Марына Хоміч: улада канчаткова сябе аджыла (фота)
У Менску 9-10 ліпеня каля гандлёвага цэнтра “Карона” па вуліцы Кальварыйская і каля станцыя метро Пушкінская прайшлі пікеты ў падтрымку прамоўцы БХД, лідара Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марыны Хоміч.
“Дзеючая ўлада канчаткова сябе аджыла! На пікетах галоўнае – абазначыцца, каб людзі не атаясамлівалі цябе з дзеючымі дэпутатамі, ад абяцанняў якіх яны ўжо даўно стаміліся. У цэлым, стаўленне людзей вельмі пазітыўнае!” – адзначыла яна ў каментары сайту bchd.info.