Андрэй Бодзілеў: большая частка магілёўцаў чакае пераменаў
У Магілёве 10 ліпеня прайшлі два пікеты ў падтрымку спікера Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, мясцовага лідара Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Андрэй Бодзілева.
Паводле яго, актыўнасці людзей не назіраецца, а ў размове адчуваецца недавер грамадзян. У той жа час, вялікая частка грамадзян чакае пераменаў, аднак распавёўшы, пра свае праблемы подпіс не ставіць: а раптам хто-небудзь убачыць, адзначыў актывіст у каментары сайту bchd.info.
«Дарагія суайчыннікі! Вырашаецца ваш лёс і вы павінны памятаць, што ваша будучыня ў вашых руках. Шмат гадоў мы спалі, чакаючы, што хтосьці зробіць наша жыццё лепш, але пара ачуняць і зразумець, што толькі мы гаспадары свайго жыцця, і нам рабіць выбар. І ваш подпіс, ваша падтрымка – гэта крок наперад!» – заклікаў ён.