Актывісты БХД наведаюць з пікетамі Глуск і Клічаў
Актывісты Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі праводзяць пікеты на тэрыторыі Бабруйскага і сумежных раёнаў.
Так, 13 ліпеня з 17:00 да 20:00 пікет праходзіць ў бабруйскім авіягарадку каля 2-й прахадной. Таксама ў Бабруйску пікеты запланаваныя 14 і 15 ліпеня ля гіпермаркета “Алмі” па вуліцы Горкага адпаведна з 12:00 да 14:00 і з 10:00 да 12:00, 18 ліпеня – ля “Еўраопту” па вуліцы Мінская з 16:00 да 20:00, 19 ліпеня – ля гіпермаркету “Мартін” па вуліцы Урыцкага 125-127.
Апроч таго, 16 ліпеня актывісты з пікетамі наведаюць Глуск і вёскі Бабруйскага раёну, 21 ліпеня – Клічаў і вёскі Клічаўскага і Кіраўскага раёнаў.