Запрашаем на сумесны пікет Правацэнтрысцкай кааліцыі ў Менску
У Менску 16 ліпеня аб 11:00 адбудзецца сумесны пікет Правацэнтрысцкай кааліцыі ля галоўнага ўваходу на Камароўскі рынак. Удзел прымуць прамоўцы ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Руху “За свабоду”.
“Наша сумесная праца на гэтых выбарах – гэта пазітыўны сігнал для грамадства. Я веру, што супраца падчас гэтай кампаніі – толькі пачатак доўгатэрміновай працы разам. Людзі стаміліся ад разладаў і сварак сярод дэмакратычных сілаў”, – адзначыла лідар Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова.
“Пакуль іншыя толькі кажуць пра аб’яднанне, правацэнтрысты працуюць разам. І гэтая праца прыносіць плён: і ў Менску, і ў рэгіёнах. Правацэнтрысцкая кааліцыя мусіць стаць ядром аб’яднання дэмакратычных сілаў Беларусі”, – падкрэсліў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.