Прамоўца БХД не дазволіла зачыніць бібліятэку ў Баранавічах
Баранавіцкія чыноўнікі вырашылі зэканоміць сродкі праз закрыццё бібліятэкі ў музычнай школе. Пасля пісьмовага пратэсту 118 чытачоў, гарадскі выканаўчы камітэт паабяцаў ў 2016 не закрываць.
Тым не менш адна з супрацоўніц бібліятэкі Алена Камарова ўжо папярэджана аб яе скарачэнні. Застанецца толькі дзве адзінкі – загадчыца і бібліятэкар, якім патрэбен будзе адпачынак, яны могуць хварэць, а чытачоў больш за паўтары тысячы, то бок яны будуць не ў стане нармальна працаваць, – кажа Алена Камарова:
– Яны лічаць, што дзеці не чытаюць, што не трэба людзям, яны зараз усе ў інтэрнэце, яны зараз усе з планшэтамі.
РР: А ці гэта праўда?
– Не. Дзеці ідуць па кнігу, дзецям патрэбная кніга. Я не кажу пра людзей дарослых, тых хто любіць чытаць, пра пенсіянераў, якія да нас таксама ходзяць. А ў музычную школу гэтую ездзяць дзеці з усяго горада. І з тых раёнаў, дзе няма бібліятэкі.
„3 мільёны, якія атрымлівае Камарова, дзіркі ў бюджэце не залатаюць. Калі каго скарачаць, то непатрэбную армію ідэолагаў,” – кажа аранізатар звароту, актывістка БХД Таццяна Малашчанка, маці адной з дзвюх вучаніц беларускамоўнага класа.