На пікеце БХД у Віцебску можна было памераць ціск (фота)
16 ліпеня каманда прамоўцы БХД Таццяны Севярынец на Віцебскай-Чкалаўскай акрузе №18 правяла два пікеты: адзін – у цэнтры Білева каля крамы “Ганна”, другі – каля “Еўраопту” на Будаўнікоў у іншым баку акругі.
“З жыхароў Білева ля пікету выстройваліся нават невялікія чэргі, каб бясплатна памераць ціск ды паставіць подпіс у падтрымку. Дыпламаваны доктар выконваў гэтую працэдуру, даваў парады. Праблема адсутнасці паліклінікі ў мікрараёне Білева, даўно абяцанай уладамі, тут завострая. Два гады наша ініцыятыва “За якасную медыцыну для ўсіх” н дамагаецца, каб паліклінічны комплекс тут з’явіўся”, – адзначыла прамоўца.
Паводле яе, на ўсіх пікетах людзі дзякуюць актывістам за працу, пытаюцца, як далучыцца, і абяцаюць прывесці ў БХД новых людзей. Разам з тым адначасова ў людзей шмат бязвер’я, страху і пачуцця безвыходнасці ад карупцыі, фальсіфікацый і гвалту з боку ўлады.