Бабруйскія актывісты падпісалі віншавальныя паштоўкі Аляксею Жалнову (фота)
Бабруйскія дэмакратычныя актывісты 25 ліпеня падпісалі і адаслалі віншавальныя паштоўкі Аляксею Жалнову (Мілюкову), які падвяргаецца ціску ўладаў з-за актыўнай грамадзянскай пазіцыі сябе і свайго бацькі.
У паштоўках яго павіншавалі з 26-й гадавінай абвяшчэння 27 ліпеня 1990 года Дэкларацыі незалежнасці Беларусі.