За лідара МХД Магілёва сабралі 1135 подпісаў (фота)
26 ліпеня ў Магілёве прайшоў пікет па зборы подпісаў за мясцовага лідара МХД Андрэя Бодзілева, а таксама пакватэрны збор подпісаў, пасля чаго былі падведзены папярэднія вынікі.
На дадзены момант за лідара магілёўскай хрысціянска-дэмакратычнай моладзі сабрана 1135 подпісаў.
“На працягу 3 дзён будуць падрыхтаваныя і пададзеныя на рэгістрацыю ўсе неабходныя дакументы”, – адзначыў Андрэй Бодзілеў.