У Магілёве прадстаўнікі дэмсілаў сустрэліся з часовым павераным ЗША
27 ліпеня ў Магілёве адбылася сустрэча прадстаўнікоў Правацэнтрысцкай кааліцыі і іншых апазіцыйных структур з часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі Джорджам Нолам.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі магчымыя варыянты развіцця падзей “выбарчай кампаніі” і эканамічнае становішча ў Беларусі, паведаміў каардынатар БХД у Магілёве Алег Аксёнаў.