Сяргей Верамеенка: таксісты ўдзячныя, што БХД займаецца іх праблемамі (фота)
У Гародні працягваюцца пікеты ў падтрымку лідара БХД на Гарадзеншчыне Міколы Баўсюка. Так, каля ўніверсаму “Брэст” новыя людзі далучыліся да назірання.
Мінакі актыўны расказвалі пра свае праблемы, у тым ліку і журналістам, прысутным на пікеце. Адніністратар мінірынку “Брэст” папрасіў паказаць дазвол на правядзенне акцыі, бо яму нібыта патэлефанавалі, “каб каля рынку нічым забароненым не гандлявалі”. Удакладніўшы пра законнасць акцыі, адміністратар сышоў.
А ў пікеце на аўтавакзале актыўна падпісваліся таксісты, якія былi вельмi ўдзячныя, што БХД дапамагае iм, займаецца iх праблемамi, паведаміў кіраўнік БХД у Гародні Сяргей Верамеенка.