У Троках прайшла партыйная школа БХД
На выходных у Троках (Літва) прайшла партыйная школа Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Удзел у ёй узялі прадстаўнікі кіраўніцтва аргкамітэту, прамоўцы падчас парламенцкай кампаніі і іншыя актывісты.
Удзельнікі партыйнай школы падсумавалі вынікі першага этапу парламенцкай кампаніі і запланавалі дзейнасць на перыяд агітацыі.
Нагадаем, што дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты падалі 32 прамоўцы БХД.