Дэмакратычныя кандыдаты Віцебска дамовіліся аб сумесных дзеяннях (фота)
12 жніўня ў Віцебску ў рамках клубу жаночага лідАрства адбыўся круглы стол з удзелам шасці незалежных кандыдатаў розных акруг, сябраў іх каманд, выбаршчыкаў.
Падчас мерапрыемства былі прадстаўленыя тэмы, найбольш балючыя для Віцебшчыны, якія маглі б стаць часткай агульнага паслання грамадству: медыцына, экалогія, роўнасць мужчын і жанчын. На паседжанні адбылася прэзентацыя звароту грамадзянскай ініцыятывы “Жанчыны супраць фальсіфікацый” да сябраў выбарчых камісій. Быў абмеркаваны механізм яго распаўсюду. Таксама прынята агульная скарга кандыдатаў у адміністрацыі раёнаў Віцебска наконт пашырэння месцаў агітацыі, бо вызначаныя імі месцы бязлюдныя.
Апроч таго, было прынятае рашэнне аб сумесных дзеяннях кандыдатаў.
Арганізавала і вяла паседжанне каардынатар Клубу жаночага лідарства Віцебшчыны, кандыдат у дэпутаты па Віцебскай-Чкалаўскай акрузе №18 Таццяна Севярынец.