У Маладзечне на пікетах Паўла Пракаповіча раздавалі Евангеллі (фота)
У Маладзечне падчас перыяду па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты прамоўцы БХД Паўла Пракаповіча прайшоў Евангелізацыйны пікет.
Акцыю прапанаваў сябар ініцыятыўнай групы Міхал Марцінкевіч па аналогіі з “кардоннай евангелізацыяй”, распаўсюджанай у Расеі.
Акцыя прайшла на цэнтральнай пешаходнай вуліцы Прытыцкага каля кінатэатра “Радзіма”. “Мы раздавалі мінакам Евангелле, запрашалі паразважаць над сэнсам жыцця і звярнуцца да Бога, у якога ёсць усе адказы для кожнага чалавека”, – адзначыў Павел Пракаповіч.