На Марыну Хоміч склалі пратакол за пікет ля будынку МУС
На лідара Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марыну Хоміч склалі пратакол за пікет салідарнасці з маці зніклага міністра міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі.
Пратакол складзены паводле ч. 1 арт. 23.34 КаАП Беларусі, паведамілі ёй ва УУС адміністрацыі Маскоўскага раёна Менска.
“Я лічу гэты пратакол фактам ціску на мяне як на прамоўцу БХД. Акцыя праходзіла ў межах выбарчага заканадаўства падчас перыяду па зборы подпісаў, і ніякіх парушэнняў дапушчана не было”, – паведаміла палітык у каментары bchd.info.